5 красавіка ў вышэйшых навучальных установах Беларусі пачынаецца правядзеннепрафесійна-псіхалагічнага сумоўя. Выпрабаванне пройдзе па 30 красавіка ў адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі ВНУ.
Так, сумоўе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе 9, 16 і 23 красавіка, паведамілі ў
Нагадаем, выпрабаванне праводзіцца ў форме гутаркі спецыяльнай камісіі з абітурыентам, мэта якой — «вызначыць матывацыю паступлення, ацаніць асобасныя якасці, агульны ўзровень развіцця будучага студэнта».
Сёлета ў БДУ на сумоўе зарэгістраваліся 3.122 абітурыенты, гэта на 10% менш, чым летась. Усяго, як паведамляў БелаПАН са спасылкай на Мінадукацыі, на
Прайсці сумоўе неабходна для паступлення на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях: «Дзяржаўнае кіраванне», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Журналістыка» (у тым ліку калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «Міжнародная журналістыка» і «Мытная справа».
Летась паводле вынікаў сумоўя было адмоўлена ў выдачы рэкамендацыі 0,5% абітурыентаў, якія прыйшлі на выпрабаванне, — прыблізна 60 чалавекам. У 2009 годзе сумоўе не прайшлі 103 абітурыенты (у 2008 годзе — 140).
Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе з 14 па 29 чэрвеня.





