Эканоміка Беларусі мае патрэбу ў тэрміновай дэвальвацыі курсу нацыянальнай валюты. Пра гэта заявіў старшынябізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Георгі Бадзей.
У інтэрв'ю Інтэрфаксу ён заявіў, што дэвальвацыя будзе спрыяць стварэнню пазабіржавага валютнага рынку і выхаду з валютнага крызісу.
«Уведзены Нацбанкам мараторый на
Рубель трэба адпусьціць у свабоднае плаванне», — заявіў Бадзей.
Ён адзначыў, што ўжо сёння шмат якія прамысловыя прадпрыемствы вымушаныя замарозіць рэалізацыю сваіх інвестыцыйных праграмаў і закуп сыравіны і абсталявання па імпарце.
«Такое становішча не можа быць бясконцым, яно не працягнецца і месяца. Зараз паказальныя для прамысловасці нават некалькі дзён. Усё гэта можа прывесці да калапсу не толькі ў вытворчасці, але і ў цэлым на рынку», — лічыць Бадзей.
Ён таксама не выключыў магчымасці дэфолту.
«Дэфолт — гэта вельмі балюча для насельніцтва, але вельмі карысна для прамысловасьці,якая атрымлівае ў гэтых умовах шокавы штуршок да разьвіцьця», — сказаў Бадзей.





