Члены аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) накіравалі ў пракуратуру Мінска 127 хадайніцтваў аб змене меры стрымання сустаршыні аргкамітэта Паўлу Севярынцу,паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі.
Хадайніцтвы былі накіраваны вечарам 4 красавіка з Галоўнага паштамта. У хадайніцтвах прыхільнікі стварэння БХД просяць змяніць меру стрымання Севярынцу з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Яны ручаюцца за тое, што абвінавачаны не схаваецца ад следства.
«Паручыцельствы збіраліся на працягу месяца. Прычым не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. За вызваленне Севярынца падпісаліся больш за сто чалавек, гэта добры вынік», — сказаў Садоўскі.
Паводле яго слоў, у сувязі з нядаўнімі ўцёкамі за мяжу
Паводле слоў Садоўскага, паколькі актывісты БХД не здолелі дабіцца, каб да Севярынца пусцілі святара, падпісанты хадайніцтваў выказалі надзею, што яго выпусцяць да суда і да аднаго з галоўных святаў царкоўнага календара — Вялікадня.
Нагадаем, 4 красавіка следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама выстаўлена канчатковае абвінавачанне яшчэ чатыром фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Дзмітрый Бандарэнка, Сяргей Марцалеў, Павел Севярынец і Ірына Халіп абвінавачваюцца на падставе ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Згодна з гэтым артыкулам ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Раней Севярынец і астатнія фігуранты гэтай справы абвінавачваліся ў арганізацыі масавых беспарадкаў на падставе артыкула 293 КК. Гэты артыкул прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.





