Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 5 красавіка прад'явіла абвінавачванні ўдзельніку масавых беспарадкаў 19 снежня Паўлу Вінаградаву. Акрамя ўдзелу ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу) яго вінавацяць таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу).
Чакаецца, што абвінавачванне сёння будзе прад’яўленае таксама Уладзіміру Хамічэнку і Андрэю Федаркевічу.





