Ён паведаміў НН, што гэта няпраўда.
Інфармацыя пра звальненне Віктара Сірэнкі з’явілася сёння раніцай. Яна паступіла з медыцынскіх колаў.
Галоўны ўрач Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Віктар Сірэнка абвінавачваецца праваабаронцамі ў тым, што ўноч з 19 на 20 снежня 2010 года ён наўмысна паставіў збітаму Уладзіміру Някляеву лягчэйшы дыягназ. І дазволіў супрацоўнікам спецслужб гвалтоўна вывезці хворага з бальніцы. Падрабязна апісала гэта Алена Танкачова.
Віктар Сірэнка ўключаны ў спіс неўзязных у ЕС.





