Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасля падвышэння мытаў на аўтамабілі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі, там больш мільярда. Былі нават прапановы ўвесці зараз гэтую пошліну. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей ціснуць. Вытрымаем мы гэта,
няхай людзі купяць сабе машыну якую хочуць, заменяць, калі трэба», — сказаў ён.
Што тычыцца тых грамадзян, якія прывозяць машыны
Лукашэнка мяркуе, што
праз некалькі месяцаў «сітуацыя супакоіцца».
«Цяпер ён [ажыятаж] значна меншы, пайшоў на спад», — даказваў Лукашэнка.
Нагадаем, мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асоб у Беларусі з 1 ліпеня 2011 паднімуцца да ўзроўню пошлін у краінах Мытнага саюза.
Лукашэнка не патлумачыў, нашто Беларусі канечне патрэбны расійскі крэдыт на 3 мільярды даляраў, калі ажыятаж ужо спадае.





