Скандальная расійская балярына напісала пра праблемы з канцэртам у Мінску.

 Праблемы ў Валачковай пачаліся пасля скандальнай студзеньскай фотасесіі на Мальдывах.

Праблемы ў Валачковай пачаліся пасля скандальнай студзеньскай фотасесіі на Мальдывах.

«Раніцай мяне паставілі перад фактам, што ўсе мае канцэрты ў Беларусі адмяняюцца. 7 красавіка я выступаю ў Калінінградзе, а 8-га павінна ляцець у Мінск, але гэтая паездка ледзь не сарвалася», — піша знакамітая расійская балярына Анастасія Валачкова ў сваім блогу. —

«Арганізатар канцэртаў проста знік, з ім было немагчыма звязацца. Далей клубок стаў раскручвацца, і высветлілася, што ў Беларусі ўжо даўно былі заблакаваныя продажы маіх квіткоў, я так зразумела, што па тэрмінах гэта супала з момантам зняцця маёй рэкламы з Першага канала ў Германіі.
Я не хачу нікога вінаваціць, але ўсё вельмі відавочна».

Далей балярына паведамляе, што з «цяжкасцю, але адваявала свой канцэрт у Мінску». «Мой абавязак выступіць перад гледачом, які паспеў набыць квіткі. (…) Узяла выдаткі на сябе і на канцэрт будуць запрошаныя дзеці з школ творчасці, дзіцячых дамоў і г.д. Мне не грошы важныя, а танец, і я адказная перад гледачом».

А вось канцэрт у Маскве, запланаваны на 26 красавіка, піша заслужаная артыстка Расіі, не адбудзецца. «Мне не ўпершыню трываць усе гэтыя супрацьдзеянні. Я танцую не для ўлады, а для людзей».

Адзначым, што канцэрт Анастасіі Валачковай ў афішы канцэртнай залы «Мінск» прысутнічае. З праграмы вынікае, што шоў Анастасіі Валачковай «Апладысменты» адбудзецца 9 красавіка а 19-й гадзіне. Квіткі каштуюць ад 60 да 170 тыс. бел.рублёў. У касе КЗ паведамілі, што квіткі прадаюцца. «Нам сказалі, што канцэрт адбудзецца, квіткі прадаём». Касірка адмовілася паведаміць, як ідзе продаж.

У прыёмнай адміністрацыі канцэртнай залы пацвердзілі, што канцэрт не адмянялі: «Пакуль загада адмяняць канцэрт Валачковай не паступала. Квіткі прадаюцца».

Нагадаем, што 2 лютага Анастасія Валачкова выйшла з партыі «Адзіная Расія», у якую ўступіла ў 2003-м. Прычынай гэтага кроку стала негатыўная рэакцыя на эратычную фотасесію балерыны, апублікаваную ў інтэрнэце, а таксама калектыўны ліст партыі з асуджэннем Міхаіла Хадаркоўскага. Балярына палічыла, што я яе падманулі, калі ўгаварылі падпісаць яго. З моманту скандальнай фотасесіі, а ўслед за ёй і выхаду з партыі ў Валачковай пачаліся праблемы з канцэртамі і запісамі на тэлебачанні. Там, з праграмы Першага канала выдалілі перадачу «Пусть говорят», прысвечаную юбілею артысткі.

* * *

Анастасія Валачкова нарадзілася 20 студзеня 1976 г. у сям’і чэмпіёна СССР па настольным тэнісе Юрыя Валачкова. Заслужаная артыстка Расіі. Народная артыстка Карачаева-Чаркесіі. Лаўрэат Міжнароднага конкурса імя Сержа Ліфара, уладальніца прыза «Залаты леў» і «Benois de la Danse».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?