Віцебскі актывіст КХП БНФ, які галадуе на знак пратэсту супраць несправядлівых, на ягоную думку, арыштаў, трапіў у кардыялягічнае аддзяленьне гарадзкога клінічнага шпіталю. Ён абвясьціў галадоўку 25 сакавіка, а 5 красавіка прыпыніў яе — на той час, пакуль будзе праходзіць лекаваньне.
Сяргей Каваленка скардзіцца на праблемы зь ціскам. Дактары пакуль ня кажуць, колькі ён прабудзе пад іхным наглядам. Аднак пасьля актывіст мусіць вярнуцца ў ізалятар часовага ўтрыманьня і адбыць астатнія 10 сутак арышту.
Цяпер ён адбывае другі арышт запар і праводзіў другую запар галадоўку пратэсту, бо лічыць, што яго затрымліваюць, судзяць і караюць несправядліва.
24 сакавіка сябра КХП БНФ затрымалі за тое, што ён выйшаў у цэнтар Віцебску з трыма
1 красавіка актывіст выйшаў з ізалятара часовага ўтрыманьня, але тут жа быў затрыманы зноў.
Парушэньнем рэжыму было прызнана акцыя 24 сакавіка. Але Сяргея Каваленку дагэтуль не азнаёмілі з пастановай, паводле якой ён адбывае апошні арышт. З гэтае нагоды ён падаў скаргу ў гарадзкую пракуратуру.





