Дзеля спрашчэння візавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў амбасада Нямеччыны ў Беларусі вызваліла дзяцей да 12 гадоў ад консульскага збору за афармленне шэнгенскай візы.
Гэтае рашэнне прынятае 28 сакавіка 2011 года.
Дагэтуль такім правам карысталіся дзеці ва ўзросце да 6 гадоў.





