Яшчэ да 1 ліпеня Расея можа паставіць бар’еры для іншамарак з Беларусі. Гэтым палохае лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.

«Плынь іншамарак ідзе, таму Расія цалкам можа закрыць доступ для іншамарак з Беларусі, паколькі гэта наўпросты канкурэнт расійскаму аўтапраму», — адзначыў дырэктар кампаніі «Атлант-М Холпі», афіцыйнага прадстаўніка Mazda і Land Rover у Беларусі, Аляксандр Скалубовіч.

Такога ж меркавання трымаецца і расійскі аўтамабільны эксперт Алег Дацкіў. Паводле яго слоў, у выпадку масавага перагону іншамарак з Беларусі расейскія вытворцы звернуцца да свайго ўраду з просьбай закрыць «беларускую фортку».

Напрыклад, аўтамабілі з Беларусі могуць перастаць ставіць на ўлік.

У гэтым выпадку

купцоў на патрыманыя іншамаркі прыйдзецца шукаць у Беларусі. На думку генеральнага дырэктара аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» Людмілы Шабанавай, гэта папросту абваліць рынак патрыманых машынаў.

Ад 1 ліпеня, калі павысяцца мыты на аўто, увезеныя ў Беларусь фізічнымі асобамі, ажыятаж вакол патрыманых аўтамабіляў спадзе, і прадаўцы машын могуць сутыкнуцца з адчувальнымі цяжкасцямі пры іх продажы.

Што цікава, з Расіі інфармацыі пра датэрміновае ўвядзенне эмбарга на беларускія аўто не было. Можа быць, гэта прыдумалі беларускія крыніцы, каб збіць ажыятаж на аўтарынку? На такую думку наводзіць той факт, што дакладна сёння Аляксандр Лукашэнка ўсклаў віну за валютны крызіс на масавы закуп аўтамабіляў за мяжой напярэдадні пераходу Беларусі на расійскія памеры аўтамабільных мытаў, пасля чаго патрыманыя іншамаркі нашым людзям стануць недаступнымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру