Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама завершана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы,узбуджанай у дачыненні да грамадзян Беларусі — арганізатараў і ўдзельнікаў масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 г., паведамілі агенцтву
«Паводле высновы следства, атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе змены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту. У ходзе расследавання крымінальных спраў ўстаноўленая роля і ступень удзелу кожнага фігуранта ў адбыўшыхся падзеях», — адзначылі ў МУС.
У МУС заявілі, што з улікам накіраваных у замежныя дзяржавы просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, наяўныя матэрыялы ў адносінах да замежных арганізацый і грамадзян выдзелены ў асобную вытворчасць і расследаванне ў паказаным напрамку будзе прадоўжана, у тым ліку ў адносінах да асобаў, якія хаваюцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.





