Бацька палітвязьня палітоляг Аляксандар Класкоўскі назваў вызваленьне Анатоля Лябедзькі пад падпіску пра нявыезд чарговым жэстам уладаў на адрас Захаду.

«Гэта прапанова палітычнага гандлю, калі казаць наўпрост. Натуральна, што ў пэўнай ступені гэта і праца на ўнутраны электарат, каб таксама трошкі зьменшыць напружаньне, зьбіць хвалю грамадзкага абурэньня, паказаць, што тут нібыта разьбіраюцца, робяць нейкую дыфэрэнцыяцыю. Гэта ўсё адбываецца ў рэчышчы трэнду ўладаў на зьмякчэньне сытуацыі і ў міжнародным, і ва ўнутраным пляне, якая абвастрылася менавіта праз хвалю рэпрэсіяў, брутальнае здушэньне пратэстаў і працэсы над удзельнікамі Плошчы».

На пытаньне, ці распаўсюдзіцца гэтае зьмякчэньне і на іншых палітвязьняў, спадар Класкоўскі адказаў:

«Я думаю, што ўлада ня будзе сьпяшацца. Яе тактыка такая, што трэба пазначыць нейкія жэсты, зрабіць мінімальныя саступкі,
але адразу пайсьці на патрабаваньні Захаду і вызваліць усіх палітвязьняў — гэта ў разуменьні беларускага кіраўніцтва было б стратай твару. Таму тут будзе такі вязкі гандаль».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?