«Было ўсё. Ніводзін чалавек там не можа адчуваць сябе нармальна. Вельмі кепска тым людзям, што да гэтага не падрыхтаваныя фізічна і маральна.

Мне было лягчэй за іншых. У мяне былі нейкія балячкі, але я адтуль выйшаў фізічна больш моцным. Бо кожныя дзве гадзіны на шпацары я адціскаўся па тысячу разоў.
Калі пачаліся пэўныя дзеянні, не буду казаць якія, апускацца да гэтага. На прагулках я танцаваў пад музыку. Спачатку на мяне глядзелі, як на вар’ята, а потым стала нармальна», — кажа вызвалены лідар АГП.

«З пункту гледжання вытрымаеш ці не вытрымаеш у „амерыканцы“, то ўсё залежыла ад таго, якая ў цябе фізічная форма і дух. Калі чалавека, якому 24 гады, кожны дзень выводзяць пад нейкія крыкі, лямант. Уніз, уверх, раздзецца, адзецца.

Страшна першы дзень, страшна другі дзень. На чацвёрты ці пяты гэты страх прападае. Я сказаў, што яны рыхтуюць новае пакаленне апазіцыі, якая не будзе баяцца.
Яны будуць ненавідзець. Мяне таксама спрабавалі скінуць у нішу нянавісці, але я не паддаўся. Я нават на міліметр не адышоў ад таго чалавека, якога вы ведалі раней», — гаворыць Анатоль Лябедзька.

Ён пацвердзіў існаванне людзей у чорных масках пра якіх казаў Алесь Міхалевіч. Менавіта яны ўдзельнічалі ў катаваннях. «Я іх называў „добрыя людзі“. З намі працавалі „добрыя людзі ў масках“.

Калі кажуць, што ногі павінны быць на расцяжцы на 70 сантыметраў, то я рабіў на 1 метр 30 сантыметраў. Калі табе загадваюць рабіць 70 см, каб прынізіць, а ты робіш больш, то яны разгубленыя.
Былі розныя людзі. Адны ўвесь час паважліва называлі мяне Анатоль Уладзіміравіч, іншыя лічылі, што толькі сілай можна нешта даказаць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?