На Саракі трэба было зламаць сорак дошчачак, парваць столькі ж шнуркоў або вяровак, каб потым улетку знайсці сорак птушыных гнёздаў.
На Вербніцу асвячалі галінкі вярбы і з’ядалі з адной з іх усе пупышкі, каб паспрыяць цяжарнасці. На Вялікдзень, каб на працягу года быць здаровымі, мыліся ў той вадзе, у якой ляжала асвячонае яйка. На Юр’я выконвалі шмат рытуальных дзеянняў, якія павінны былі паспрыяць плоднасці жывёльнага статка і ўрадлівасці зямлі.

  Існуе забарона садзіць бульбу ў той дзень тыдня, на які сёлета прыпала Дабравешчанне, хаця, здавалася б, усё павінна быць наадварот: дзень зараджэння новага жыцця павінен быў (на аснове прыныцыпу падабенства) максімальна спрыяць закладванню асноў багатага ўраджаю новага года.

  Акрамя таго, у той дзень тыдня, на які прыпадала Дабравешчанне, нельга было ў першы раз выганяць жывёлу на пашу, забаранялася распачынаць араць і сеяць; вывозіць гной на поле; пачынаць будаўніцтва хаты і іншых пабудоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?