Краіны Еўропы не маюць да іх прэтэнзій.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс Захад» заявіў у інтэрв’ю кіраўнік дарожнай паліцыі Літвы Гінтарас Александравічус.

«Мы прызнаем і будзем прызнаваць іх — яны адпавядаюць усім канвенцыям аб дарожным руху.

Няма і не было ніякіх новаўвядзенняў»,
— падкрэсліў ён. «Іншая справа, калі кіроўца прыедзе з пасведчаннем кіроўцы, выдадзеным у СССР. Гэтай дзяржавы ўжо не існуе, гэтыя пасведчанні ўжо не прызнаюцца», — дадаў ён.
Александравічус заўважыў, што для яго «незразумелы гэты ажыятаж з правамі ў Беларусі».

Ён таксама абверг інфармацыю, што да старога пасведчання кіроўцы спатрэбіцца натарыяльна завераны пераклад на мове краіны знаходжання. «Калі пасведчанне кіроўцы мае лацінскае напісанне, мае тэрмін дзеяння — гэта значыць, яму не патрэбны пераклад, яно адпавядае патрабаванням Венскай канвенцыі аб дарожным руху», — падкрэсліў Александравічус.

Застаецца пытанне: а хто прыдумаў міф пра патрэбу замены? Мо той, хто хацеў атрымаць прыбытак за новыя пасведчанні?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру