На атамнай станцыі ў Анагаве ў Японіі пасьля землятрусу магнітудай 7,4 адбылася ўцечка радыёактыўнай вады. Пасьля падземных штуршкоў на некаторы час была парушаная сыстэма ахалоджваньня рэактараў.
Паведамляецца, што падвышэньня ўзроўню радыяцыі па-за станцыяй не зафіксавана.

Выпрацоўка электраэнэргіі на гэтай АЭС была прыпыненая пасьля папярэдняга землятрусу 11 сакавіка, у выніку якога адбылася аварыя на АЭС «Фукусімі-Даічы».

У выніку новага землятрусу на паўночным усходзе Японіі загінулі ня менш трох чалавек, пацярпелі 140. Гэта былі самыя моцныя падземныя штуршкі пасьля землятрусу 11 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?