Урад Беларусі прапрацоўвае магчымасьць чарговага павелічэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальную гаспадарку на 5–7 даляраў.

«Прапрацоўваецца пытаньне нязначнага павелічэньня тарыфаў», — сказаў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Анатоль Калінін.

«Гэта досыць далікатнае пытаньне. Але кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, што мы павінны паказаць, наколькі зьнізілі выдаткі ў ЖКГ у цэлым. На такую велічыню будзе разглядацца і падвышэньне тарыфаў для насельніцтва», — патлумачыў Калінін.

Чыноўнік нагадаў, што сёлета ўжо «былі павышаныя тарыфы на 5 даляраў: на 4 даляра вырасьлі тарыфы на паслугі па лініі Міністэрства энэргетыкі, і на 1 даляр — на ўсе астатнія паслугі».

Калінін таксама сказаў, што ў 2011 годзе стаіць задача павялічыць пакрыцьцё насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ да 34,5%. Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што «тарыфы будуць павялічвацца, але яны будуць кантралявацца, а падвышэньне абмяркоўвацца», перадае Інтэрфакс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?