Міністэрства замежных спраў Літвы пракаментавала заявы беларускага боку аб спробах сілавога ўціску на Беларусь, у тым ліку і з выкарыстаннем АБСЕ.
«З часу заняцця пасады старшыні АБСЕ ў студзені 2011 года Літва ўключылася ў інтэнсіўны дыялог з Беларуссю. У Вене, Мінску і Вільнюсе старшыня АБСЕ, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ пастаянна запрашалі Беларусь паглыбляць дыялог і супрацоўніцтва і застаюцца адкрытымі для гэтага», — заявілі БелаПАН у аддзеле прэсы Міністэрства замежных спраў Літвы.
У літоўскім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што цэняць дамоўленасць паміж БДІПЧ і Беларуссю, на падставе якой два прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ могуць назіраць за судамі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску.
«Мы чакаем поўнага выканання гэтага рашэння, — падкрэслілі ў МЗС. — Мы таксама нагадваем аб лісце прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуньі Міятавіч ад 5 красавіка 2011 года, у якім яна нагадвае ўладам Беларусі, што са студзеня не атрымала адказу на сваю просьбу наведаць Беларусь».
Пры гэтым МЗС Літвы мяркуе, што існуе «дастаткова інструментаў АБСЕ, якія маглі б дапамагчы Беларусі ў выкананні яе абавязацельстваў». «Мы зрабілі мноства прапаноў Беларусі, у прыватнасці аб супрацоўніцтве з АБСЕ з захаваннем прысутнасці Арганізацыі ў Беларусі, і аб дапамозе ў ажыццяўленні абавязацельстваў краіны ў АБСЕ. Мы гатовыя падтрымліваць дыялог і супрацоўніцтва з Беларуссю», — адзначылі ў
Літва як старшыня АБСЕ супрацоўнічае з усімі краінамі — удзельніцамі АБСЕ і запрашае Беларусь «працаваць у дамоўленых фарматах, у поўнай меры паважаць міжнароднае права і абавязацельствы АБСЕ, прынятыя ў Хельсінкі, Парыжы, Стамбуле і Астане».
«Мы звяртаем увагу на ініцыяваны 6 красавіка 2011 года 14 краінамі АБСЕ Маскоўскі механізм — незалежную місію міжнародных экспертаў, якой даручана ўстанавіць факты, даць справаздачу і падрыхтаваць рэкамендацыі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 снежня 2010 года. Маскоўскі механізм прадугледжвае справаздачу эспертаў, на якую Беларусь мае права даць адказ. Надалей Пастаянны савет АБСЕ разгледзіць справаздачу і адказ на яе і прыме рашэнне адносна далейшых дзеянняў», — падкрэслілі ў аддзеле прэсы.
Нагадаем, 7 красавіка на брыфінгу ў Мінску
Такім чынам, канстатаваў ён, «адвольная, у духу двайных стандартаў, інтэрпрэтацыя дакументаў АБСЕ, дыскрымінацыйныя ініцыятывы і блокавае мысленне супярэчаць каштоўнасцям арганізацыі і разбураюць яе ролю як ключавога форуму па пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі і супрацоўніцтва».
«Сёння мы атрымалі відавочнае пацвярджэнне, — адзначыў ён, — што дзейнае старшынства АБСЕ і краіны Захаду не зацікаўленыя ў аб’ектыўным і раўнапраўным дыялогу».
Прапанова аб накіраванні місіі міжнародных экспертаў была зроблена ў рамках схемы АБСЕ, вядомай таксама як «Маскоўскі механізм». Гэтая схема была ўхвалена ўсімі членамі АБСЕ, уключаючы Беларусь, для стымуляцыі выканання і павагі правоў чалавека, асноўных свабод і асноў дэмакратыі, вяршэнства закона праз дыялог і супрацоўніцтва.