Першасны код (Source Code)


ЗША — Францыя, 2011, каляровы, 93 хв.

Рэжысёр: Дункан Джонз

Ролі выконваюць: Джэйк Джыленгал, Мішэль Манагэн, Вера Фарміга, Джэфры Райт, Майкл Ардэн

Жанр: Фантастычны трымценнік

Адзнака: 7 (з 10)

Амерыканскі пілот Колтэр апрытомневае ў целе пасажыра электрычкі, што будзе падарваная праз восем хвілінаў. За гэты час Колтэр мусіць знайсці тэрарыста — інакш зноў атрымае чужое аблічча.

Карціна Дункана Джонза — шальны трымценнік без тармазоў.
Дэтэктыўная інтрыга, зухавата закручаная, паўтарае подзвігі «Дня сурка» — і дзёрзка ставіць пытанні пра чалавечую тоеснасць. Сонны «Пачатак», віртуальная «Матрыца», зубадрабільныя баевікі і каханне, выратаванае ў апошнюю хвілю — усё гэта ёсць у фільме Джонза Дункана.

Джэйк Джыленгал, які пачынаў сваю кар’еру фантазійным «Доні Дарка», імпэтна працягвае яе — і прапануе нам не менш зухаватыя прыгоды. Вера Фарміга — у ваеннай форме — павышае стаўкі ў жорсткай гульні, каб праявіць нечаканую чалавечнасць.

Карціна парадаксальная. Адныя ўбачаць фантастычны баявік з няўцямнай развязкай, занадта папаўторны для сённяшняга Галівуду. Другіх стужка зачэпіць нечаканымі псіхалагічнымі дэталямі і раптоўнай глыбінёй, што хаваецца за галівудскім маскарадам.

У вас толькі 8 хвілінаў, каб зрабіць правільны выбар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру