Зборная Беларусі па хакеі перамагла каманду Чэхіі ў матчы міжнароднага турніру «Еўрапейскі хакейны выклік» з лікам 3:2.

Гульня прайшла на «Мінск-Арэне».

Асноўны час не выявіў пераможцаў — 2:2 (0:0, 1:0, 1:2). Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Яфіменка і Сяргей Дзямагін.

Овертайм таксама не выявіў пераможцу. А выніковы буліт рэалізаваў навабранец беларусаў Андрэй Сцяпанаў, што нядаўна атрымаў беларускае грамадзянства.

9 красавіка каманды згуляюць у Бабруйску, а 15 і 16 красавіка зборная Беларусі ў Мінску і Салігорску згуляе з камандай Даніі.

Беларусы рыхтуюцца да чэмпіянату свету, што ў канцы красавіка стартуе ў Славакіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?