На турніры Andalucía Tennis Experience, што праходзіць у Марбельі, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (1-ы пасеў на турніры) у чвэрцьфінале аказалася мацнейшай за расіянку Дзінару Сафіну.
Праўда, суперніцы нават не згугялі нават сэта. Пры ліку 5:1 на карысць беларускі Сафіна знялася праз траўму спіны.
У паўфінале Азаранка згуляе з італьянкай Сарай Эрані (8-ы рэйтынг на турніры).
Нагадаем, што на мінулым тыдні Вікторыя выйграла турнір у амерыканскім Маямі.
0
0
0
0
0
0