Прэзідэнт Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы, суўладальнік канцэрна Achema group Браніславас Лубіс наведаў Мінск.

Часопіс Veidas называе Лубіса самым багатым літоўцам. Яго маёмасць ацэньваецца ў 480 млн долараў. Achema group належыць больш за 30 прадпрыемстваў рознага профілю ў Літве і за мяжой.

У траўні 2010 года Лубіс на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў перспектывы выкарыстання літоўскай партовай інфраструктуры для перавалкі беларускіх грузаў.

Гэтым разам бізнэсмэн правёў перамовы ў канцэрне «Белнафтахім «. Як паведамляе прэс-служба канцэрна, «літоўская дэлегацыя падала прэзентацыю сваіх прапаноў па супрацоўніцтве з арганізацыямі канцэрна ў галіне лагістыкі, транспартных паслуг і вытворчай дзейнасці». На перамовах, у прыватнасці, абмяркоўваліся магчымасці сумеснага выкарыстання тэрмінала Achema group ў порце Клайпеды, перадае tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?