Міністэрства замежных спраў Польшчы абвесціла вынікі конкурса праектаў «Падтрымка беларускага грамадства 2011».У ім маглі ўдзельнічаць толькі польскія арганізацыі. Супернічалі самыя розныя праекты: універсітэты прапаноўвалі бясплатнае навучанне для беларусаў, прафесійныя саюзы — дапамогу калегам.
Агульная сума выдзеленых сродкаў склала аж 7 мільёнаў злотых. Гэта каля 2,3 мільёнаў у пераводзе на даляры.
Ці азначае, што гэтыя грошы цалкам трапяць у Беларусь ці беларускай апазіцыі? Вядома, не.
Тым не менш, такія праграмы даюць вялікую карысць для развіцця незалежнага грамадства ў Беларусі, сувязяў з Еўропай.
У спісе падтрыманых праектаў звяртае на сябе ўвагу праект на паўмільёна злотых, скіраваны на падтрымку развіцця вясковага прадпрымальніцтва ў Беларусі.Яго мае рэалізаваць
Іншы вялікі праект называецца «Паляпшэнне доступу да незалежнай інфармацыі ў рэгіёнах». Яго прапанаваў Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр.
Шчодрую падтрымку атрымае і Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.Два яго праекты трапілі ў лік пераможцаў. Гэтае Бюро заснавалі эмігранты з Беларусі, што пераехалі ў Польшчу пасля апошніх выбараў. Сярод іх Юлія Слуцкая, былая дарадца ў кампаніі «Гавары праўду».





