У Кот д’Івуары войскі, верныя былому прэзідэнту Ларану Гбагбо, вярнулі пад свой кантроль два раёны горада Абіджан — найбуйнейшага ў краіне.
Паведамляецца, што ў баях з прыхільнікамі Алясана Уатара, прызнанага міжнароднай супольнасцю пераможцам леташніх прэзідэнцкіх выбараў, вайскоўцы Гбагбо выкарыстоўваюць танкі і іншую цяжкую тэхніку.
У пятніцу пад абстрэл патрапіла рэзідэнцыя пасла Францыі ў Абіджане. Ракеты былі выпушчаныя з пазыцыяў войска Гбагбо.
ААН выказвае сур’ёзную занепакоенасць у сувязі з гуманітарнай сітуацыяй у Абіджане, а таксама выпадкамі масавых забойстваў падчас узброенага супрацьстаяння.





