Прысяга на вернасць Беларусі 8 верасня 1992 года. На першым плане: палкоўнік Уладзімір Барадач, маёр Алесь Станкевіч, падпалкоўнік Мікола Бірукоў, палкоўнік Леанід Балвановіч. На другім плане: лідэр БНФ Зянон Пазняк і падпалкоўнік Мікола Статкевіч.
«З глыбокім смуткам паведамляем, што сёння на55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Бірукоў
, — значыцца ў некралогу, складзеным яго таварышамі. — Старшы выкладчык Мінскага вышэйшага інжынернага
8 верасня 1992 г. — у Дзень вайсковай славы — Мікалай Бірукоў быў у ліку вайскоўцаў, якія першыя прысягнулі на вернасць Беларусі.
З пачатку
За сваю патрыятычную дзейнасць Мікалай Бірукоў зведаў рэпрэсіі з боку генералітэту, вымушаны быў пакінуць вайсковую службу.
Выказваем глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Мікалаевіча, усім яго сябрам.
У нашай памяці Мікалай Бірукоў назаўсёды застанецца як надзейны і шчыры таварыш, які канца свайго жыцця захаваў вернасць Бацькаўшчыне і ідэалам дэмакратыі», — адзначаецца ў спачуванні.
Ліст падпісаны імёнамі
Унесці ў спіс імя Міколы Статкевіча, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ, вырашылі паплечнікі. «Мікола мусіць развітацца з сваім таварышам хоць бы сімвалічна», — адзначыў лідэр БСДП Анатоль Сідарэвіч.
Развітанне з Мікалаем Біруковым адбудзецца ў аўторак, 12 красавіка, да 12 гадзін дня ў рытуальнай зале 9-й бальніцы (вул. Сямашкі, 8). Пахаваюць Мікалая Бірукова на могілках у Калодзішчах.





