Шакаваныя ростам цэн і імклівай дэвальвацыяй рубля, беларусы кінуліся мяняць грошы на прадукты.
Скупляюць усё тое, што яшчэ даступна па старых цэнах: цукар, алей, макарону, рыс, марожаную рыбу і гародніну. Усё гэта непазбежна падаражэе ў выпадку канчатковай дэвальвацыі рубля. Большасць алею, скажам, краіна імпартуе з Украіны і Расеі. Тое самае з рыбай, садавінай, прадуктамі з цвёрдай пшаніцы.

У Мінску ў большасці крамаў гэтая бакалея ўжо ў суботу прадавалася па новых цэнах.

Ужо сёння імпарцёры вымушаныя набываць валюту па спекулятыўных курсах шэрага рынку. Пакуль няясна, на якім узроўні спыніцца падзенне рубля: 3300 ці 3600 за даляр. Аднак прызнанне ўладамі яго зняцэньвання выглядае непазбежным.

На сёння на міжбанкаўскім рынку за даляр даюць 3900 рублёў, а за межамі Беларусі — 4500 рублёў, што выглядае зусім ужо панічнай каціроўкай.

Аб'ява на дзвярах прыватнай крамы ў Ждановічах пад Мінскам. За паўдня людзі раскупілі наяўныя запасы цукру.

Аб'ява на дзвярах прыватнай крамы ў Ждановічах пад Мінскам. За паўдня людзі раскупілі наяўныя запасы цукру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?