Намесьнік старшыні «Газпрому» Аляксандар Разанаў на Міжнародным газавым форуме абвясьціў, што з наступнага году кошт расейскага газу для краінаў Балтыі складзе 80—95 даляраў за тыс. м3, для Грузіі — 125 даляраў, для Малдовы — 150 даляраў. Ён таксама выказаўся за павышэньне кошту для Ўкраіны. Цяпер яна атрымлівае расейскі газ па 50 даляраў за тыс. м3. Для Беларусі цана яшчэ выгаднейшая: 46,68 даляраў за тысячу кубоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру