У мінскім метро адбыўся выбух. Па папярэдніх дадзеных, ён прагрымеў каля эскалатараў на станцыі «Кастрычніцкая», размешчанай у самым цэнтры беларускай сталіцы. Ахвярамі, па розных дадзеных, сталі не менш за пяць чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненні. Назіральнікі не сумняюцца, што гаворка ідзе пра тэракт і звязваюць яго з цяперашняй палітычнай і эканамічнай абстаноўкай у рэспубліцы, піша Газета.ru.

Пакуль афіцыйных версій здарэння беларускія ўлады не даюць. Зрэшты, самі мінчане ўжо пачалі будаваць уласныя тэорыі адносна таго, што адбылося, піша Газета.ru. «Нават на месцы здарэння разявакі казалі, што гэта можа быць звязана з цяперашняй нашай грашовай сітуацыяй. Пачалася, адным словам, канспіралогія», — цытуе выданне жыхара Мінска Максіма.

«Пасля 19 снежня напружанне не сціхае, а толькі нарастае, працягваецца ціск на людзей. Таму не выключана, што хтосьці пайшоў на гэты жэст адчаю, — лічыць дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш. — Але нельга выключаць і таго, што ён быў зладжаны для таго, каб яшчэ больш закруціць гайкі, таму што цяпер у Беларусі цяжкая сітуацыя, харчовы і валютны крызіс, і людзі незадаволеныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?