У праграме «Белорусское времечко» на канале "Лад" старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька сказаў, што на перадачу пазваніў невядомы, які сказаў: «Ага, так і трэба вам. Мы і далей так будзем рабіць. Яшчэ болей, таму што пры ўладзе не тыя людзі, хто трэба!»

«Не ўсе разумелі гэта 19 снежня, — працягваў Давыдзька, — не ўсе разумелі, калі з-за мяжы патрабавалі санкцыяў, не ўсе разумелі падчас арганізацыі валютнай і цукровай панікі, што нашай краіне абвясцілі вайну. Цяпер гэта стала зразумела. Нам абвясцілі вайну!»

Такім чынам, рулявы ідэалагічнага рупару лукашэнкаўцаў звязаў у адно паслявыбарныя пратэсты, эканамічныя праблемы і сённяшні тэракт. Застаецца чакаць, хто будзе прызначаны вінаватым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?