13 красавіка на адзін дзень у Мінску аб'яўлена жалоба па ахвярах выбуху ў метро.
Экран на Кастрычніцкай адключаны - усе забаўляльныя перадачы зняты з эфіру тэлеканалаў.
На экране Палаца Рэспублікі дэманструецца надпіс "Дзень жалобы".
Тым, каму ля Кастрычніцкай стала дрэнна дапамагаюць супрацоўнікі расійскага МНС.
Да ўваходаў у метро людзі пачалі несці кветкі ад раніцы.
Супрацоўнікі камунальных служб здымаюць з цэнтральных вуліц шыльды адмененых у сувязі з жалобай канцэртаў.
Ля ўваходу на станцыю "Кастрычніцкая" ужо каторы дзень заўсёды шматлюдна.
Супрацьлеглы ўваход засланы кветкамі і знічамі.
Падземны пераход станцыі "Кастрычніцкая" застаецца зачыненым для мінакоў.
Пасажыры перапоўненых аўтобусаў праспекта Незалежнасці.
Кветкі да шыльдаў з фатаграфіямі загінуўшых ускладаюць кожную хвіліну.
Жалоба па ахвярах выбуху ў мінскім метро аб'яўлена толькі на адзін дзень.