Крайнюю правую паласу на ўсім праспекце Незалежнасці выдзеляць для маршрутных транспартных сродкаў (аўтобусаў і маршрутак). Разметку пачнуць наносіць ужо сёння ўначы. Неўзабаве ўсталююць і дарожныя знакі.

У прэс-службе ДАІ нагадваюць, што па пункце 124 Правілаў дарожнага руху

на дарогах з паласой для маршрутных транспартных сродкаў забараняюцца рух, прыпынак і стаянка для іншых аўтамабіляў.

Хутчэй за ўсё паласа для руху аўтобусаў будзе адмежавана ад астатняй праезнай часткі дарогі перарывістай лініяй разметкі. Гэта значыцца, што для ажыццяўлення павароту направа кіроўца будзе абавязаны спачатку перастроіцца ў яе. У такім выпадку

будзе дазволена заязджаць на гэту паласу для пасадкі ці высадкі пасажыраў,
калі гэта не створыць перашкоды для руху маршрутных транспартных сродкаў.

Кіроўцы засцерагаюць: гэта прывядзе да стварэння новых коркаў. На некаторых участках галоўнага праспекта сталіцы з чатырох палос дзве выдзеленыя для павароту налева. Калі будзе забаронены рух яшчэ і па правай паласе, то

ўсёй плыні машын давядзецца ўцісквацца ў адзіную свабодную паласу.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру