Сталічная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Дзмітрыя Бандарэнкі,даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты на
Мера стрымання Бандарэнкі, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, пакінута без зменаў.
Нагадаем, 4 красавіка Дзмітрыю Бандарэнку, Сяргею Марцалеву, Паўлу Севярынцу і Ірыне Халіп было выстаўлена канчатковае абвінавачанне — на падставе ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Санкцыі згодна з гэтым артыкулам значна мякчэйшыя, чым паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), на падставе якога фігуранты гэтай крымінальнай справы абвінавачваліся раней.