Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што прычынай тэракту ў мінскім метро могуць быць настроі ў грамадстве Беларусі.

«Беларускім кіраўнікам яшчэ, думаю, шмат чаго трэба зрабіць для таго, каб правесці, што завецца, рэабілітацыю агульных настрояў, якія, як правіла, выклікаюць такога роду злачынствы», — цытуе Мядзведзева агенцтва ІТАР-ТАСС.

Мядзведзеў пры гэтым даў зразумець, што затрыманне падазраваных у злачынстве яшчэ не азначае, што ўдалося вызначыць прычыну. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка асабіста абвясціў аб раскрыцці тэракту: «Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся суткі, каб без шуму і траскатні затрымаць выканаўцаў», — заявіў ён.

Мядзведзеў нагадаў: «З нашага вопыту, значна прасцей вызначыць выканаўцаў, чым зразумець, якія механізмы ў гэтым выпадку былі выкарыстаны і хто быў арганізатарам злачынства і якія мэты ён пераследаваў, калі няма абсалютна відавочнай версіі», — заявіў Мядзведзеў.

Кіраўнікі праваахоўных органаў Беларусі напярэдадні паведамлялі, што ў падазраваных магло быць маніякальнае імкненне да забойства людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?