У Расіі няма ніякіх прычын адмовіць Беларусі ў атрыманні крэдыту. Аб гэтым заявіў сёння журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Паводле слоў пасла, цяпер бакі абмяркоўваюць тэхнічныя пытанні прадастаўлення Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

«Адзіная ўмова Расіі — пазыкі, якія ажыццяўляюцца, павінны паслужыць на карысць развіцця (Беларусі. — Заўвага БЕЛТА) і на зніжэнне дэфіцыту плацежнага балансу», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Як праінфармаваў пасол, цяпер «ідзе нармальны працэс абмеркавання тэмы выдачы крэдыту». «Лічу, што яно (пытанне аб выдачы крэдыту Беларусі. — Заўвага БЕЛТА) вырашыцца ў хуткім часе», — дапусціў ён.

Паводле слоў дыпламата, Расія не вылучае патрабаванні па ўніфікацыі курсу долара ў Беларусі ў якасці ўмовы па выдачы крэдыту. Тым не менш Аляксандр Сурыкаў лічыць, што розніца курсаў долара на валютным рынку ў Беларусі хоць і не перашкаджае, але і не садзейнічае больш хуткаму вырашэнню пытання аб выдачы крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?