«Ніякія палітычныя працэсы, і нават СМІ, не могуць фінансавацца з-за мяжы краіны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка ў сваім штогадовым пасланні да нацыянальнага сходу і народа.

«Такая сітуацыя ў нас сёння. Будзе стабільнай дзяржава — сітуацыя будзе іншая, мы паглядзім па-іншаму на гэтыя працэсы. А сёння гэта трэба спыніць», — падкрэсліў прэзідэнт.

Захад настойвае, каб Беларусь спрасціла працэдуры атрымання дапамогі з-за мяжы грамадскімі арганізацыямі. Цяперашнія ўмовы ствараюць дамінацыю так званых «дзяржаўных» структур, якія на справе татальна кантралююцца лукашэнкаўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?