Перад зімовымі сьвятамі менчукі, што жадаюць адзначыць Новы год і Каляды ў Польшчы, сутыкнуліся з праблемамі. Зь 15 менскіх турагенцыяў толькі дзьве прапануюць адпачынак на польскіх гарналыжных курортах на пачатку студзеня.

Паехаць у Польшчу ў бліжэйшы месяц самастойна, без турыстычнай пуцёўкі, таксама не атрымаецца: у Менскім кансуляце чарга па візы распісаная ледзьве не да лютага. Варта адзначыць, што проста атрымаць візу праз агенцыю, не набыўшы тур, не атрымаецца. На гэта не пагаджаюцца турапэратары. Таму застаецца адно – набываць пуцёўку.

У рэгіянальных кансулятах у Горадні і Берасьці такога ажыятажу пакуль няма. Гэтым і карыстаюцца менчукі, якія жадаюць такі трапіць на Каляды ў Закапанэ, ці Кракаў. Але й каля гарадзенскага кансуляту ўжо ад 8-й выстройваюцца доўгія чэргі зь месьцічаў ды прыезджых.

Даведка: на сёньня звычайная аднаразовая віза ў Польшчу каштуе $6, шматразовая -- $30, экспрэс-віза, якую можна атрымаць на працягу некалькіх гадзінаў $44 – аднаразовая, $68 – шматразовая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?