Сродкі масавай інфармацыі сталі зброяй ажыццяўлення палітыкі Захаду, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да нацыянальнага сходу і народа.

«Вазьміце [тэлеканал] «Еўраньюс». Як яны сябе паводзяць. Гэты сродак масавай інфармацыі стаў зброяй у руках бандытаў». Так Лукашэнка ахарактарызаваў асвятленне тэлеканалам падзей у Егіпце і Лівіі. На думку Лукашэнкі, там адбываецца звычайная барацьба да доступ да рэсурсаў, а заходнія СМІ падаюць гэта як змаганне народаў за свабоду і самавызначэнне.

Не выключана, што пасля такой заявы кабельныя аператары прымуць «Еўраньюс» з сеткі каналаў. Варта адзначыць, што расейская версія «Еўраньюс» адрозніваецца цэнзураваннем інфармацыі пра падзеі на ўсходзе Еўропы. Яны стараюцца абыходзіць вострыя тэмы і ў дачыненні да Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?