У сваім звароце да нацыянальнага схода і народа Аляксандр Лукашэнка заявіў, сярод іншага: «Скажу больш, хоць я гэта і не афішую, я размаўляў з Кадафі і задаў пытанне: што ў цябе там адбываецца, людзі бягуць, дыпламаты? Ён засмяяўся і кажа: „Спадар прэзідэнт, ну вы мне верыце? Вы не тое тэлебачанне глядзіце“. Тое, што ён мне расказаў, хай гэта таксама суб’ектыўны падыход, але там усё зусім было не так».

Паводле меркавання Лукашэнкі, і прэзідэнт ЗША «Абама, і другія еўрапейцы» прызналі, што палітыка Захаду ў Лівіі зайшла ў тупік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?