«У адносінах з ЕС узяты тайм-аўт, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні да нацыянальнага схода і народа. — Гэты тайм-аўт не задоўжыцца — мы патрэбныя адзін аднаму», — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, некаторыя краіны Еўрасаюза «добра разумеюць бесперспектыўнасць ізаляцыі нашай дзяржавы і яе адхілення ад вырашэння галоўных для ўсяго кантынента пытанняў».

Як вядома, Еўрасаюз патрабуе ад Лукашэнкі датрымання еўрапейскіх прынцыпаў: правоў чалавека, у тым ліку палітычных, свабоды слова і сходу, а таксама спынення варожых у дачыненні да ЕС дзеянняў.

Па меркаванні экспертаў, Лукашэнка мае патрэбу ў нармалізацыі адносін з ЕС з прычыны эканамічных цяжкасцяў, з якімі сутыкнулася Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?