Для арганізацыі нацыянальнай бяспекі трэба «штосьці новае», заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да нацыянальнага сходу і народа 21 красавіка.

«Не буду вам гаварыць, што новае (мы ведаем, што трэба), у нас ёсць усё для таго, каб малымі сіламі мадэрнізаваць і структурна пераўтварыць Узброеныя сілы», — сказаў прэзідэнт.

Пры гэтым, падкрэсліў ён, Беларусь не можа адмовіцца ад супрацьпаветранай абароны. «У нас ёсць чым супрацьстаяць, мы можам дастаць вельмі далёка: наколькі лятае гэты самалёт, наколькі ён б`е па наземных цэлях, але трэба стварыць больш моцны супрацьракетны шчыт», — сказаў Лукашэнка.

«Ракеты, — прадоўжыў ён, — неабавязкова збіваць, яе можна адвесці ад цэлі, а гэта наша прафесія, Беларусі: радыёэлектроніка, матэматыка, оптыка. У нас заўсёды гэта было вельмі развіта, і мы гэтыя школы захаваем».

«Ніякай цытадэлі мы не ствараем, але хто сюды ўлезе — мала не будзе», — падсумаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?