Цэнтр турэцкай мовы і культуры адкрыты 13 снежня на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта.

Як расказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА рэктар ВНУ прафесар Васіль Стражаў, цэнтр аснашчаны сучаснымі камп’ютэрамі і мультымедыйнай устаноўкай, а таксама метадычнай, краіназнаўчай і мастацкай літаратурай на турэцкай мове. Тут будуць праводзіцца практычныя заняткі па вывучэнню турэцкай мовы для беларускіх студэнтаў і рускай - для студэнтаў з Турцыі.

Паводле слоў рэктара, «узаемаадносіны з турэцкімі навуковымі і навучальнымі ўстановамі развіваюцца актыўна і плённа». У БДУ з бягучага года навучаюцца 6 студэнтаў з гэтай краіны, 22 турэцкія грамадзяніны з’яўляюцца слухачамі факультэта дауніверсітэцкай адукацыі для замежных і беларускіх грамадзян.

Рэктар таксама падкрэсліў, што апошнія гады дзякуючы падтрымцы замежных прадстаўніцтваў на філфаку пачалі работу кабінеты кітайскай, польскай, украінскай і італьянскай філалогіі.

У рамках адкрыцця цэнтра адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу сачыненняў сярод студэнтаў «Беларусь - Турцыя: мінулае, сучаснае, будучае». У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел больш як 70 студэнтаў БДУ, з іх у фінал выйшлі 12 чалавек. Конкурс быў арганізаваны грамадска-культурным аб’яднаннем «Дустлук». Спецыялісты гэтага аб’яднання прынялі актыўны ўдзел у стварэнні турэцкага цэнтра.

Адзначым, што сёння на філфаку БДУ адбыўся таксама святочны канцэрт, прысвечаны Турцыі, яе мове, традыцыям і звычаям

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?