Палітвязень Зміцер Дашкевіч звярнуўся ў генеральную пракуратуру з патрабаваннем прыцягнення да адказнасці за хлусьлівыя паказанні сьведак з боку абвінавачання.

Старшыня «Маладога Фронту» просіць пракуратуру пакараць Алега Малышава і Канстанціна Савіцкага, якія сведчылі на судзе Дашкевіча і Лобава супраць маладафронтаўцаў.

Дашкевіч звяртае ўвагу пракуратуры, што паказанні Малышава і Савіцкага былі хлуслівыя і не адпавядалі рэчаіснасці.

Дашкевіч выказавае упэўненасць, што ўсе, хто ілжыва сведчыў супраць яго і Эдуарда Лобава — тыя «нібыта пацярпелыя», якія давалі паказаньні з суседняга пакоя — у будучыні абавязкова будуць справядліва пакараныя.

Лідэр Маладога Фронту падкрэслівае, што ніводнае з прад’яўленых яму й Лобаву абвінавачанняў не адпавядае рэчаіснасці. «Усе добра ведаюць, што я і Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасцю і нападаць на кагосьці за дзень да выбараў, „падпалу Рэйхстага“, нам было б вельмі нявыгадна», — заяўляе Дашкевіч.

Савіцкі і Малышаў — гэтак званыя «пацярпелыя» — у зале суда так і не з’явіліся. Яны адказвалі на пытанні з-за сценкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?