Адзін з пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў галоўны доктар бальніцы Віктар Сірэнка.

Паводле яго слоў, усяго ў рэанімацыі БХМД знаходзяцца сем цяжкіх пацыентаў, якія пацярпелі ад выбуху. Іх стан стабільны, некаторыя хворыя знаходзяцца на апаратным дыханні. Сёння некалькі чалавек перавядуць на самастойнае дыханне, зазначыў Сірэнка.

Паводле яго слоў, у бальніцы таксама праходзяць лячэнне пацярпелыя ад выбуху ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, які не ўяўляе пагрозы для жыцця. Аднак пра магчымасць выпіскі асобных пацыентаў можна будзе казаць толькі да канца тыдня, сказаў галоўны ўрач.

Нагадаем, сёння раніцай у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памёр Віталь Дайнэка, 1970 года нараджэння, які пражываў у Мінску. Ён стаў 14-й ахвярай тэракта ў мінскім метро.

Усяго ў бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 92 пацярпелыя ад выбуху, з якіх дзевяць — у цяжкім стане, 19 — сярэдняй ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?