Сёння, 25 красавіка, ў Кіеве стартуе фестываль «Беларуская вясна — 2011». Асноўная мэта арганізатараў — звярнуць увагу грамадскасці да рэпрэсій у Беларусі.
Хто арганізоўвае?
Фестываль штогод ладзіць творчая ініцыятыва «Беларускі дэсант» — суполка неабыякавых да Беларусі ўкраінцаў, чые сябры, сваякі альбо знаёмыя жывуць і намагаюцца займацца творчасцю ва ўмовах аўтакратычнага рэжыму.
Што будзе?
Фестываль працягнецца, 18 дзён у Цэнтры візуальнай культуры НаУКМа, што месціца па адрасе вуліца Скаварады 2.
Адкрыецца ён выставай «Асаблівы рэжым», у якую ўваходзіць: турэмная графіка Юрася Навцікага, антыкатавальныя постэры «Працэдурны пакой» Мікіты Кадана, карыкатуры расійца Андрэя Більжо, а таксама відэаінсталяцыя «Плошча 2010» Вадзіма Заміроўскага, які штогод бярэ ўдзел у «Беларускай вясне». Турэмная графіка Навіцкага — гэта замалёўка з натуры, а таксама фота, зробленыя на камеру мабільнага тэлефону, які ў аўтара атрымалася пранесці ў камеру. Карыкатуры Більжо наконт наступстваў выбараў пераўтварыліся ў сапраўдны хіт беларускага інтэрнэту.
У першы дзень фестывалю можна будзе таксама ўбачыць перформанс Сашка Ірванца «Чыстасардэчнае прызнанне», паўдзельнічаць у
Фестываль беларускай рэпрэсаванай культуры праводзіцца ў Кіеве ўжо пяты год, і карыстаецца вялікай папулярнасцю. У мінулым годзе праграма фестывалю ахапіла ўсе сферы — ад літаратуры і анімацыі да фатаграфіі і выцінанкі.
Сачыць за раскладам мерапрыемстваў «Беларускай вясны — 2011» можна на сайце Belarus.org.ua