Трагедыя адбылася ў адной з вёсак раёна раніцай 23 красавіка.
Мужчына разам з жонкай і трохгадовым сынам прыйшоў да свайго бацькі, каб дапамагчы пасадзіць бульбу. Калі дарослыя займаліся пасадкай, дзіця гуляла ля дома. За прысядзібным участкам каля цяпліцы стаяў стары халадзільнік. У яго не было дзвярэй, і ён выкарыстоўваўся ў якасці паліцы.
Тут і стаяла літровая бутэлька з вадкасцю, якую хлопчык ўзяў, адкрыў і з якой трохі адпіў.
«Калі малыш стаў плакаць, прыбеглі бацькі. Яны далі папіць яму вады,
аднак нічога зрабіць ужо было нельга. Дзіця памерла да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі», — распавёў намеснік пракурора Столінскага раёна Фёдар Гузіч.
Паводле словаў дзядулі, вадкасць, якая знаходзілася ў бутэльцы, была сродкам для апрацоўкі агуркоў і яе купілі каля пяці гадоў таму.
Па факце гібелі дзіцяці праверку праводзіць пракуратура Столінскага раёна.
Хлопчык быў адзіным дзіцем у сям’і. 19 красавіка яму споўнілася тры гады.
0
0
0
0
0
0