«Надзвычайныя штонікі з маслам, так і плаваюць у масле, святыя такіх не елі».

У. Караткевіч, «Дзікае паляванне караля Стаха»

300 г пшанічнай або грачанай мукі, 1 яйка, 180 г вады, масла ці растопленае сала са скваркамі.

З мукі, яйка і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць, наразаць квадрацікамі. Кожны квадрацік надрэзаць, каб атрымаліся «штонікі», адварыць у падсоленай вадзе. Гатовыя штонікі паліць растопленым маслам або салам са скваркамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?