Дванаццаць удзельнікаў пікета супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі судом Фрунзенскага раёна Мінска 26 красавіка прыгавораны да штрафаў у 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў). Нагадаем, яны былі затрыманы ў Мінску 25 красавіка і правялі ноч у РУУС.

Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» Сяргей Сыс, яны асуджаны на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання).

У ліку асуджаных: беларусы Ягор Яромчанка, Алена Вітко, Сяргей Слюсар, Ігар Багачык, Аляксандр Бугаёў; шэсць грамадзян Германіі — Юліяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвіда Хансен, Ян Хендрык, Катрын Хайнрых; грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска.

Прынята рашэнне аб дэпартацыі іншаземцаў. Пасля суда яны былі дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцу Акрэсціна. Чакаецца, што вечарам 27 красавіка пасля спагнання штрафу яны будуць дэпартаваны. Праваабаронцы мяркуюць, што на пяць гадоў ім забароняць уязджаць на тэрыторыю Беларусі.

27 красавіка адбудзецца суд над удзельнікам акцыі, які яе фатаграфаваў. Ён абвінавачваецца ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КоАП).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?