На адрас ФДУП «Пошта Расіі» паступіў афіцыйны запыт ад РУП «Белпошта» на адкліканне 2.368 грашовых пераводаў у адпаведнасці з заявамі адпраўнікоў, якімі валодае беларускі паштовы аператар. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт расійскага паштовага аператара.

Гэтыя пераводы паступілі ў Расію з Беларусі і зараз яшчэ не выплачаныя. У адпаведнасці з правіламі аказання паслуг паштовай сувязі, «Пошта Расіі» павінна адправіць іх назад РУП «Белпошта» для вяртання адпраўнікам.

Выплата ўсіх астатніх пераводаў з Беларусі, а таксама прыём пераводаў на адрас беларускіх атрымальнікаў ажыццяўляецца ў аддзяленнях паштовай сувязі Расійскай Федэрацыі ў звычайным рэжыме, зазначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, 21 красавіка ў сувязі з невыкананнем «Белпоштай» сваіх фінансавых абавязацельстваў, прадугледжаных пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі пераводамі, «Пошта Расіі» папярэдзіла аб магчымым спыненні выплаты паштовых пераводаў з Беларусі, калі запазычанасць «Белпошты» перад расійскім паштовым аператарам не будзе пагашаная. Паводле звестак на 21 красавіка запазычанасць складала 195 мільёнаў расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?