Пра гэта паведаміў 27 красавіка ў Мінску журналістам намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Паводле яго слоў, цяжка сказаць, калі будзе разлічаны ўдакладнены гадавы прагноз па інфляцыі. «Чакаем устанаўлення адзінага роўнаўзважанага курсу беларускага рубля», — зазначыў Тур.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што не можа быць двух прагнозаў па інфляцыі, нават калі курсаў будзе некалькі.

Нагадаем, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з пачатку красавіка спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву ўзраслі на 2,5%, у тым ліку з 12 па 19 красавіка — на 0,7%. З пачатку года прырост спажывецкіх цэн склаў 8,8% пры гадавым прагнозе 7,5–8,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?