Патрыярх Кірыл лічыць, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была пакараннем за «дзяржаўнае бязбожжа», аднак менавіта з яе пачаўся «крытычнае асэнсаванне рэчаіснасці».

Напярэдадні, у 25-ю гадавіну аварыі, патрыярх наведаў Чарнобыль, дзе здзейсніў паніхіду па ахвярах.

«Грэх штурхае людзей на здзяйсненне памылак. Страшная памылка была прычынай чарнобыльскай катастрофы. Бо Гасподзь Бог мог і спыніць руку аператара, які, кіруючы рэактарам, здзейсніў страшную памылку. Гасподзь папусьціў, і многія людзі сваёй смерцю ўнеслі свой уклад у адкупленьне грахоў многіх», — заявіў патрыярх пасля літургіі ў Кіева-Пячэрскай лаўры ў сераду. Ён адзначыў, што менавіта з аварыі на ЧАЭС пачалося «крытычнае асэнсаванне нашай рэчаіснасці, якая ўсім здавалася такой гладкай, спакойнай, бесканфліктнай».

«У чарнобыльскай катастрофы, несумненна, прысутнічае перст Божы, бо ліквідацыя гэтай катастрофы стала вялікім маральным подзвігам для тысяч людзей», — дадаў патрыярх і заклікаў прысутных не забываць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?